Пошук

15.11.2016 22:09  

13 лістапада ў парафіі Св. Міхала Арханёлa ў Смаргоні новапрэзбітэр Дзяніс Бразінскі цэлебраваў прыміцыйную святую Імшу. Прэзбітэрскае пасвячэнне кс. Дзяніс Бразінскі атрымаў 12 лістапада з рук дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандра Яшэўскага SDB у гэтай жа парафіі.

Маладога святара прывітаў пробашч парафіі кс. Алег Жураўскі SDB, які выказаў шчырыя словы радасці ад імя ўсіх вернікаў.

Шматлікія госці з розных куткоў краіны, родныя, настаўнікі, сябры, семінарысты, сёстры законныя, моладзь прыехалі, каб раздзяліць з новапрэзбітэрам гэты важны ў яго жыцці момант.

Словы айцоўскага настаўлення ў гэты дзень скіраваў да маладога святара кс. д-р Мікалай Ціхановіч. Чырвонай ніткай праз іх праходзіла думка аб невычэрпнай таямніцы святарства. Ксёндз Мікалай Ціхановіч заахвоціў новапрэзбітэра пачынаць місію свайго святарскага служэння перш за ўсё з будавання глыбокіх асабістых узаемаадносін з Хрыстом, якія стануць у будучыні жывым сведчаннем няспыннай Божай прысутнасці ў жыцці кожнага чалавека.

Невыказна кранальнымі сталі хвіліны ўдзялення новапрэзбітарам святой Камуніі і прыміцыйнага благаслаўлення, найперш маці, а потым усім астатнім удзельнікам гэтай літургіі.

Яўген Амасёнак (AG)
Фота Дзмітрыя Палянскага

Фотарэпартаж >>>

Абноўлена 05.06.2017 13:31
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.