Пошук

14.11.2016 00:00  

У пачатку лістапада ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне адбылася штогадовая восеньская душпастырская акцыя — Дні піярскай моладзі.

На працягу двух дзён парафіяльная моладзь з Ліды і Шчучына мела магчымасць разважаць на тэму святасці, беручы за прыклад святога Юзафа Каласанса — заснавальніка Ордэна Пабожных Школ (піяраў), а таксама святую Паўлу Манталь — заснавальніцу жаночай галіны ордэна.

За арганізацыю сустрэчы былі адказныя не толькі айцы піяры, але і група аніматараў з Мінска, якая ўклала шмат сіл і энергіі, каб час, праведзены на супольнай малітве, у забавах і на лекцыях, надоўга застаўся ў памяці яе ўдзельнікаў.

Дні піярскай моладзі ў Шчучыне ўжо многія гады карыстаюцца папулярнасцю сярод моладзі. Гэта час знаёмстваў і дзялення верай, час пазнання харызмы айцоў піяраў, а таксама час, калі можна спалучаць малітву і адпачынак.

а. Віталій Слука SP, (VGr)
Фота аўтара

Фотарэпартаж >>>

Абноўлена 05.06.2017 13:31
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа