Пошук

08.11.2016 11:30  

З 3 па 5 лістапада пры парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адамавічах адбыліся рэкалекцыі для дзяўчат, арганізаваныя сёстрамі кармэлітанкамі, якія нясуць служэнне пры парафіі.

Удзельніцы рэкалекцый мелі магчымасць больш блізка пазнаць Бога і засяродзіцца на сваім духоўным жыцці і ўзаемаадносінах з Ім. Кожны дзень пачынаўся і заканчваўся супольнай малітвай падзякі.

Разважаючы над тэкстамі Евангелля, можна было пазнаць Езуса як добрага Пастыра, Які заўсёды шукае сваіх «авечак», а для гэтага пасылае на іх шляху розных людзей і жыццёвыя сітуацыі.

Удзельніцы духоўных разважанняў маглі задаць сабе пытанні: «Як мы губляемся ў сваім жыцці?», «Як Езус нас знаходзіць?», «Каго я выбіраю: Бога ці мамону?», «Што для мяне з’яўляецца мамонай?» — разважаючы над імі падчас адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту, а таксама прыступіць да сакрамэнту пакаяння.

Напрыканцы рэкалекцый удзельнікі збіраліся ў «новае падарожжа», узмоцненыя Божым Словам, каб несці Хрыста ўсім, з кім вучымся і сустракаемся штодня.

Ангеліна Арановіч, удзельніца рэкалекцый
фота с. Паўліны кармэлітанкі ад Дзіцятка Езус

Абноўлена 05.06.2017 13:31
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.