Пошук

02.11.2016 10:05  
1 лістапада, ва ўрачыстасць Усіх Святых, біскуп Аляксандр Кашкевіч узначаліў святую Імшу ў гродзенскай катэдры. Падчас набажэнства сабраныя вернікі прыгадалі не толькі тых, хто быў афіцыйна абвешчаны святым або благаслаўлёным, але і тых спачылых вернікаў, якія прабываюць з Богам у небе.

У гаміліі іерарх нагадаў сабраным сутнасць урачыстасці Усіх Святых: «Мы павінны памятаць, што святыя і благаслаўлёныя, якіх мы ўшаноўваем падчас літургіі, імёны якіх мы называем падчас літаній і выявы якіх бачым на абразах, з'яўляюцца толькі маленькай часткай велізарнай колькасці святых, якія прабываюць з Богам у Нябесным Валадарстве. Бо называцца святымі заслугоўваюць усе тыя, хто дасягнуў збаўлення, і сёння мы аддаем пашану кожнаму з іх».


Ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі таксама адзначыў, што кожны чалавек пакліканы да збаўлення, і заахвоціў прысутных нястомна імкнуцца да святасці. «Сённяшняя ўрачыстасць Усіх Святых — гэта святкаванне таямніцы Божай любові. Бо вечнае жыццё, якім цешацца святыя ў небе, з'яўляецца дарам Божай міласэрнасці», — падкрэсліў іерарх.

Пасля заканчэння Імшы адбыліся Нешпары за памерлых і жалобная працэсія па касцёле.

Паводле Ангеліны Марцішэўскай, grodnensis.by
(VGr)

Абноўлена 05.06.2017 13:31
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа