З 21 па 23 кастрычніка ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне прайшлі дні разважання над пакліканнем для хлопцаў. У трохдзённых рэкалекцыях прыняло ўдзел дзевяць чалавек.
Акрамя тэмы паклікання ўдзельнікі разам з а. Аляксандрам Махначом SP, адказным за душпастырства пакліканняў айцоў піяраў у Беларусі, разважалі над выключнай прысутнасцю Бога ў асабістым жыцці чалавека. Акрамя тэарэтычнага зместу кожны мог паразважаць і над адносінамі з Панам Богам на практыцы — падчас адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту.
Быў у праграме рэкалекцый і час на адпачынак ад штодзённых спраў, звязаных з вучобай, а таксама на спартыўныя забавы.