15 кастрычніка парафія ў Шчучыне ўшанавала сваю апякунку – святую Тэрэзу ад Езуса.
Да адпустовай урачыстасці парафіян рыхтаваў падчас 40-гадзіннага набажэнства кс. Андрэй Кеўліч, які служыць у Горках. У духоўных разважаннях святар засяродзіў увагу вернікаў на тэме міласэрнасці на аснове прыпавесці пра добрага самараніна, а таксама распавёў пра сітуацыю Касцёла на ўсходніх тэрыторыях Беларусі.
Урачыстую Імшу ўзначаліў дэкан Шчучынскага дэканату кс. Юрый Кузьміч.
Вечарам гэтага дня адбылася штомесячная сустрэча піярскіх студэнтаў на тэму «Стаўленне хрысціяніна да няверуючых асобаў». Падчас яе кс. Андрэй Кеўліч падзяліўся з моладдзю сваім досведам працы на ўсходзе Беларусі.