24 верасня ў парафіі ў Шчучыне адбылася штомесячная сустрэча піярскіх студэнтаў.
Галоўным пунктам праграмы стала супольная Эўхарыстыя, падчас якой моладзі было прапанавана паразважаць над тэмай, як належыць браць і правільна карыстацца тым, што Бог ахвяруе чалавеку праз свой Касцёл, а таксама над тэмай, як «аддаваць з сябе», што выражаецца найперш у служэнні людзям у тым самым Касцёле.
Яшчэ адной часткай сустрэчы, з прычыны распачацця новага навучальнага года, сталі сумесныя забавы пры каве і гарбаце. Падчас адной з забаваў удзельнікі маглі прарэкламаваць сваю навучальную ўстанову і сваю будучую працу.