14 верасня, у свята Узвышэння Святога Крыжа, парафія Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе адзначыла адпустовую ўрачыстасць.
Галоўную святую Імшу ўзначаліў кс. канонік Генрык Яблонскі. У ёй прынялі ўдзел шматлікія святары з розных куткоў Гродзенскай дыяцэзіі, шматлікія вернікі гэтай парафіі і іншых парафій горада.
Гамілію прамовіў кс. Руслан Мазан, які распавёў пра сутнасць гэтага свята ў Каталіцкім Касцёле.
Імша завяршылася эўхарыстычнай працэсіяй, якую ўзначаліў дэкан Лідскі кс. Андрэй Роўба, і ўшанаваннем рэліквіі дрэва Святога Крыжа, якая захоўваецца ў гэтай парафіі і да якой у адпустовую ўрачыстасць прыходзіць шмат вернікаў з усяго горада.
Парафіяльнай урачыстасці папярэднічала 40-гадзіннае набажэнства, якое на працягу двух дзён праводзіў кс. Яўген Эйсмант SAC, рыхтуючы вернікаў да глыбейшага перажывання ўрачыстасці.