
Паважаныя Біскуп Алег Буткевіч – біскуп Віцебскі, біскуп Аляксандр Яшэўскі – дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскі, ксёндз Аляксандр Улас – дырэктар парталу catholic.by, Аляксандры.
Святкаванне імянін - асаблівы дзень у жыцці кожнага чалавека.
У дзень вашых імянін, калі мы ўспамінаем святога Аляксандра і вашага апекуна, мы ўспамінаем і дзень вашага хросту, у якім Вы атрымалі імя і ўвайшлі ў пасхальную таямніцу Езуса Хрыста.
Касцёл — гэта супольнасць ахрышчаных, скліканая Езусам Хрыстом у моцы Духа Святога пад кіраўніцтвам біскупа, наступніка Апосталаў, які, як Айцец, у вобразе Добрага Пастыра, апякуецца гэтай супольнасцю, каб яна мела жыццё.
Сёння дзень вашых Імянін:
Ад імя канференцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі, жадаем, каб і надалей дзяліліся багаццем Слова Божага, якое абвяшчаеце; каб з Эўхарыстыі чэрпалі сілы, каб сабраць у адну сям’ю веруючых. Жадаем вам няспынна глядзець на крыж нашага Пана і Яго моцай перамагаць усе цяжкасці. Няхай Марыя ўмацоўвае ў штодзённым адказе Богу словам «fiat». Мы ўсе пастаянна маем патрэбу ў вашых айцоўскіх прыкладах жыцця верай быць для Бога і людзей. Таму шчыра гаворым: Дзякуй і няхай Вас Бог благаславіць у далейшым служэнні!
Пажаданні падмацоўваем нашай малітвай.
Святы Аляксандр, маліся за нас.
Ксёндз-канонік Юрый Ясевіч
прэсс-сакратар ККББ.