28 жніўня ў касцёле св. Міхала Арханёла ў Навагрудку завяршылася дабрачынная акцыя, мэтай якой было дапамагчы сем’ям сабраць сваіх дзяцей у школу.
У акцыі «Збярэм дзіця ў школу», якую арганізавала парафія, прынялі ўдзел вернікі, якія не засталіся абыякавымі да гэтага мерапрыемства.
Па выніках акцыі было сабрана 50 камплектаў школьных прыладаў: заплечнікі, пеналы, наборы для чарчэння, сшыткі, алоўкі, а таксама салодкія пачастункі.
(AG)