Пошук

30.08.2016 00:00  

28 жніўня ў парафii Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе завяршыліся «Канiкулы з Богам». У іх прынялі ўдзел амаль 170 дзяцей, жадаючых праслаўляць Бога гульнямі, спевамі і танцамі.

Кожны дзень пачынаўся Імшой і знаёмствам са святым. Малітва і прыклады святых заступнікаў давалі дзецям сілы, а таксама заданне для наследвання на цэлы дзень.

Усяго ў летніку было шэсць каманд, якiя былi названы па колеру: чырвоныя, сiнiя, бардовыя, аранжавыя, зялёныя, залатыя. Кожны дзень на працягу «Канiкул з Богам» памiж камандамi адбывалiся гульні на полі перад касцёлам або плябаніяй: кенгуру, баскетбол, «бомбы», «сышчыкі», брэйн-рынг і іншыя.

Акрамя гэтага, на працягу тыдня кожная каманда павiнна была падрыхтаваць два спевы i танец цi сцэнку, якiя дзецi разам з анiматарамi паказалi на канцэрце ў суботу. Нa канцэрце прысутнiчала шмат гледачоў, як дзяцей, так i дарослых, у тым ліку прадстаўнікі іншых парафій, якія прыехалі з розных канцоў горада.

Арганізатары і ўдзельнікі вельмі ўдзячныя за дапамогу ў правядзенні лагеру, асаблiва аніматарам (моладзь парафіі Ліда-Фара), семінарыстам, сёстрам назарэтанкам і пробашчу ксяндзу Уладзiмiру Гуляю.


Ганна Ніскаузая

Фотарэпартаж >>>

Абноўлена 05.06.2017 13:31
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця