Пошук

29.08.2016 16:49  

26 жніўня ў парафіі Cв. Міхала Арханёла ў Ашмянах адзначалася адпустовая ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Чэнстахоўскай.

Па запрашэнні мясцовага пробашча кс. каноніка Яна Пузыны на ўрачыстасць у парафію прыбылі біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, святары, вернікі з нашай краіны і з-за мяжы.

Набажэнства пачалося ўнясеннем у касцёл рэліквій св. Войцеха, біскупа і мучаніка. Рэліквіі як дар былі перададзены ашмянскай парафіі прымасам Польшчы арцыбіскупам Войцехам Полякам.



Урачыстую святую Імшу ўзначаліў біскуп Аляксандр Кашкевіч, які ў гаміліі ўзгадаў мінулае парафіі ў Ашмянах:

«Калі ў вернікаў забралі касцёл і зрабілі з яго фабрыку, калі тапталі ўсё, што было ім дарагое, калі спрабавалі вырваць з людскіх сэрцаў веру і любоў да Бога, Марыя не пакінула сваіх верных. Нябесная Маці засталася са сваім народам у абразе як Чорная Мадонна. Абраз быў тайна вынесены парафіянамі са святыні і дзякуючы гэтаму пазбег знішчэння.

Пасля таго, як вернікі вярнулі свой касцёл, абраз ізноў апынуўся на сваім месцы, і сёння ён цешыць вока сваёй прыгажосцю, а таксама нагадвае, што Марыя была, ёсць і заўсёды будзе побач з намі».



Пасля Імшы адбыўся традыцыйны «Фэст у Каралевы». На сцэне выступалі артысты розных узроставых катэгорый, праз спеў і тэатральныя пастаноўкі дзякуючы Богу за ўсе ласкі, якія атрымалі ад Яго праз заступніцтва Найсвяцейшай Маці.

Паводле grodnensis.by

(AG)

Фота grodnensis.by

Абноўлена 05.06.2017 13:31
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа