Пошук


Кангрэгацыя Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта і Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляюць, што 27 снежня на 95-м годзе жыцця адышла ў вечнасць сястра назарэтанка Тэрэза Касінская ад Найсвяцейшага Аблічча.

Пахаванне адбудзецца ў панядзелак 30 снежня.

Пахавальная Імша пройдзе ў касцёле Перамянення Пана ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія), пачатак у 12.00.

Сястра Тэрэза нарадзілася 27 кастрычніка 1930 г., пры хросце атрымала імя Сабіна.

30 студзеня 1973 г., адказаўшы на Божы заклік да кансэкраванага жыцця, уступіла ў супольнасць назарэтанак, дзе ёй было дадзена манаскае імя Тэрэза.

На яе жыццёвым шляху не было недахопу ў дарах Божай ласкі. Вялікай ласкай можна назваць і яе асабістае знаёмства ў дзяцінстве з благаслаўлёнымі назарэтанкамі-мучаніцамі з Навагрудка. Дапамогай у тым, каб узрастаць у святасці і ўпэўнівацца ў сваім пакліканні, было для яе шматгадовае сяброўства з с. Малгажатай Банась — адзінай з навагрудскіх назарэтанак, якая засталася ў жывых пасля мучаніцкай смерці астатніх адзінаццаці.

Шмат гадоў сястра Тэрэза служыла ў Навагрудку, дзе сярод іншага верна і аддана дапамагала кс. Войцеху Навачыкy ОМІ да самай яго смерці. Таксама яна з вялікай руплівасцю дапамагала сённяшняму біскупу Пінскаму Антонію Дзям’янку, калі ён быў пробашчам парафіі ў Навагрудку, а пазней біскупам у Гродне, Мінску i Пінску.

Апошнія гады сястра Тэрэза праводзіла ў манаскім доме назарэтанак у Гродне, дзе і адышла ў вечнасць у прысутнасці сясцёр сваёй супольнасці, перад смерцю прыступіўшы да святых сакрамэнтаў.

Абноўлена 28.12.2024 18:00
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.