З пачаткам жніўня 2016 г. новым дырэктарам «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі прызначаны ксёндз Раман Рачко. На гэтай пасадзе ён заменіць кс. Віталія Дабраловіча, які з лістапада 2015 года ўзначальвае Нацыянальны «Карытас».
Ксёндз Раман Рачко з 31 ліпеня 2014 года з’яўляецца рэктарам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.
Ксёндз Раман Рачко нарадзіўся 25 сакавіка 1979 г. у Алекшыцах, належаў да парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Начы (Гродзенская дыяцэзія). У 2002 годзе скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне, прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча 24 мая 2003 г.