Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 4 снежня на 71-м годзе жыцця адышоў у вечнасць Чэслаў Салабуда, тата ксяндза каноніка Паўла Салабуды, пробашча парафіі Святога Духа на Альшанцы ў Гродне (дэканат Гродна-Захад).
Пахаванне спачылага адбудзецца ў чацвер 5 снежня ў парафіяльным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адамавічах (Гродзенская дыяцэзія, Сапоцкінскі дэканат).
- Пачатак пахавальнай святой Імшы ў 12.30.
Вечны адпачынак дай яму, Пане…