Супольнасць салезіянаў ксяндза Боско ў Беларусі са смуткам паведамляе, што раніцай 31 кастрычніка на 60-м годзе жыцця адышоў у вечнасць Віктар Ляшнеўскі, тата ксяндза Артура Ляшнеўскага SDB, пробашча салезіянскай парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні (Гродзенская дыяцэзія).
Пахаванне спачылага адбудзецца 2 лістапада ў парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Вішневе (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Валожынскі дэканат).
- Пачатак пахавальнай святой Імшы ў 14.30.
Вечны адпачынак дай яму, Пане…