Пошук

12.07.2016 14:59  

12 ліпеня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыўся першы тур уступных экзаменаў для кандыдатаў на першы год навучання. Па яго выніках у семінарыю былі прыняты чатыры чалавекі: з Ліды, Ваўкавыска, Вялікай Бераставіцы і Смаргоні.

Пытанні на экзамене датычылі Катэхізісa Каталіцкага Касцёла, жыцця Паўсюднага і лакальнага Касцёла, што дазваляе ацаніць зацікаўленасць кандыдатаў тым, як жыве Касцёл. Таксама яны датычылi структуры Касцёла ў Беларусі.


Акрамя таго, кандыдатам трэба было патлумачыць матывы свайго следавання за Хрыстом, унутраны голас, які кліча іх да працы ў Хрыстовай аўчарні.

19 верасня першакурснікі распачнуць у семінарыі вучобу і фармацыю.

У каментарыі для Сatholic.by рэктар семінарыі ў Гродне кс. Раман Рачко адзначыў, што гэта толькі першы тур уступных экзаменаў. Другі запланаваны на 16 жніўня, і, наколькі вядома, ёсць яшчэ людзі, якія хацелі б паступіць у семінарыю ў гэтым годзе.


«Мы бязмерна цешымся тым, што Пан Бог кліча маладых людзей да служэння ў Касцёле ў нашай краіне. Канешне, пакліканне заўсёды з’яўляецца таямніцай і Божым дарам, таму мы дзякуем Богу за гэтых людзей і просім усіх нашых вернікаў маліцца за іх», — сказаў рэктар.

«Адначасова мы звяртаемся з просьбай і разам з тым заахвочваннем да малітвы ў інтэнцыі пакліканых і аб чарговых пакліканнях да служэння ў Касцёле», — дадаў кс. Раман Рачко.


Па словах рэктара, дзверы семінарыі адчынены для кожнага маладога чалавека, які адчувае ўнутраны голас паклікання, каб стаць святаром і ў будучыні служыць вернікам у нашай краіне, і мае ў сабе вялікае жаданне прысвяціць сваё жыццё Богу і Касцёлу.

Больш інфармацыі аб паступленні ў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне>>>

Кс. Юрый Марціновіч, (AG)

Фотарэпартаж >>>

Абноўлена 05.06.2017 13:31
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця