Пошук

12.07.2016 11:14  

160 кіламетраў дарогі пераадолелі ўдзельнікі роварнай пілігрымкі Шчучын-Тракелі, якая завяршылася 8 ліпеня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы сем’яў.

У пілігрымцы прыняло ўдзел каля 20 чалавек — моладзь піярскай парафіі Святой Тэрэзы ад Езуса (Авільскай).

Шлях роварнай пілігрымкі, якая доўжылася чатыры дні і сёлета была арганізавана пад дэвізам «Езус для Жыцця», прайшоў па наступнаму маршруту: Шчучын-Жалудок-Нецеч-Крупава-Ліда-Тракелі.

Як адзначаюць удзельнікі пілігрымкі, час у дарозе — гэта чатыры дні радасці, еднасці і адчування прысутнасці Бога. Нягледзячы на стомленасць, дождж і вецер падчас пілігрымкі, яны заўсёды знаходзілі час на малітву і прабыванне разам.

На кожны дзень дарогі запрошаныя святары рыхтавалі даклад, які тым ці іншым чынам быў звязаны з тэмай пілігрымкі: адносіны з Богам, а таксама адносіны з родным бацькам; да чаго запрашае Бог і перад чым засцерагае; як сустрэць Бога і што рабіць, каб трываць пры Ім; як быць і чаго патрабаваць ад сябе, каб быць шчаслівым хрысціянінам сёння, — гэта толькі некаторыя думкі, над якімі магла паразважаць моладзь падчас навукі святароў.

«Гэта быў сапраўды асаблівы час, які, на жаль, так хутка скончыўся», — дзеляцца ўражаннямі ўдзельнікі і дзякуюць усім, каго сустрэлі ў дарозе да Тракеляў, за слова, адкрытыя сэрцы і дзверы сваіх дамоў.

Анастасія Цыбульская,
Фота аўтара і Кацярыны Цяслоўскай


Фотарэпартаж >>>

Абноўлена 05.06.2017 13:31
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця