![](/3/../2/images/stories/news/2016/07/2016-07-11-lida-001.jpg)
У канцы чэрвеня супрацоўнікі Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы — у цэлым 54 чалавекі — разам з капеланам кс. Юрыем Бяганскім наведалі цікавыя мясціны Польшчы — Гданьск, Гдыню, Сопат, санктуарыі Маці Божай у Гетршвальдзе і Чэнстахове, а таксама адпачывалі на балтыйскім паўвостраве Хелл.
![](/3/../2/images/stories/news/2016/07/2016-07-11-lida-002.jpg)
Экскурсавод знаёміў групу з гісторыяй гарадоў і святыняў. Кожны дзень адбывалася святая Імша з малітвай за здароўе, цярплівасць, мудрасць і чысціню сэрцаў удзельнікаў падарожжа.
Вялікае ўражанне на многіх падарожнікаў аказала наведванне санктуарыя Маці Божай у Гетршвальдзе, дзе ў 1877 г. адбылося аб’яўленне Панны Марыі.
![](/3/../2/images/stories/news/2016/07/2016-07-11-lida-003.jpg)
![](/3/../2/images/stories/news/2016/07/2016-07-11-lida-004.jpg)
Экскурсія па Яснай Гары, наведванне касцёла і ўдзел у вечаровым і ранішнім набажэнствах таксама аказалi глыбокае ўражанне на тых, хто ўпершыню пабываў у гэтых месцах. Кожны мог пакінуць там свае просьбы і падзякі Маці Божай.
Галіна Якімовіч, галоўная медсястра ЦРБ, (AG)