Пошук

09.07.2016 09:53   Ілья Лапато / Catholic.by

Тры новапрэзбітэра Гродзенскай дыяцэзіі — кс. Андрэй Скамарошка, кс. Ян Варанецкі і кс. Павел Скуба — пасля ранішняй святой Імшы ў тракельскім санктуарыі Маці Божай атрымалі прызначэнні ў свае першыя парафіі і неўзабаве распачнуць служэнне ў якасці вікарыяў.

Кс. Андрэй Скамарошка, кс. Ян Варанецкі і кс. Павел Скуба разам з біскупам Гродзенскім Аляксандрам Кашкевічам пасля атрымання дэкрэтаў
  • Ксёндз Андрэй Скамарошка (нар. 18 ліпеня 1991 г.) з гродзенскай парафіі Адшукання Святога Крыжа, накіраваны ў гродзенскую парафію Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці (аўгустовак).
  • Ксёндз Ян Варанецкі (нар. 15 ліпеня 1991 г.) з парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мікелеўшчыне, накіраваны ў парафію Святога Міхала Арханёла ў Ашмянах.
  • Ксёндз Павел Скуба (нар. 29 чэрвеня 1991 г.) з парафіі Божага Цела ў Крамяніцы, накіраваны ў катэдральную парафію Св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.

Пасля святой Імшы маладыя святары, да якіх далучыўся і кс. Алег Яновіч, які раней ужо распачаў служэнне вікарыем у іўеўскай парафіі Свв. апосталаў Пятра і Паўла, удзялілі вернікам сваё благаслаўленне новапрэзбітэраў.


Ілья Лапато, фота Марыны Валасар

Фотарэпартаж >>>

Абноўлена 05.06.2017 13:31
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця