Мецэнаты і кіраўнікі пілігрымак у дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Тракельскай 9 ліпеня атрымалі ганаровыя граматы з рук біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча.
Уручэнне падзяк за ўклад ва ўмацаванне духоўна-культурнага жыцця дыяцэзіі і развіццё Касцёла на Гродзеншчыне адбылося на завяршэнне цэнтральнай святой Імшы падчас урачыстасцяў у Тракелі.
Сярод узнагароджаных – кусташ санктуарыя Маці Божай Тракельскай кс. Аляксандр Рудзевіч, а таксама кіраўнікі сёлетніх пешых пілігрымак з Гродна, Іўя, Навагрудка, Ваўкавыска і Ашмян, старшыні Воранаўскага і Лідскага райвыканкамаў.