Пошук

09.10.2024 18:36   Catholic.by

Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, скіраваў спачуванні у сувязі са смерцю айца Гжэгажа Ксёнжка, піяра, які доўгі час служыў у Беларусі.

Шаноўны ксёндз Матэвуш Піндэльскі ад Марыі Беззаганнай, Правінцыял Польскай правінцыі айцоў піяраў,

супольнасць айцоў піяраў у Беларусі,

з вялікім смуткам многія ў нашай краіне ўспрынялі паведамленне супольнасці айцоў піяраў у Беларусі, што раніцай 6 кастрычніка на 55-м годзе зямнога жыцця, 35-м годзе манаскага жыцця і 28-м годзе святарства адышоў у вечнасць айцец Гжэгаж Ксёнжэк SP, які доўгі час нёс служэнне ў нашай краіне, у тым ліку ў парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Касцёла, у горадзе Чавусы на Магілёўшчыне (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія), дзе правёў 12 гадоў.

Сёння адбылася пахавальная святая Імша і абрад пахавання спачылага святара ў парафіяльным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Кракаве (Польшча).

Выказваю шчырыя спачуванні родным спачылага і братам з Ордэна айцоў піяраў з прычыны яго смерці і запэўніваю ў нашай малітве за памерлага айца Гжэгажа Ксёнжка SP, сябра Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, ад імя кожнага, з кім ён сустрэўся падчас душпастырскага служэння ў супольнасцях у нашай краіне: у Лідзе (Гродзенская дыяцэзія) і Чавусах на Магілёўшчыне (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія).

Вечны адпачынак дай яму, Пане…

Юзаф Станеўскі

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі,
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Мінск, 9 кастрычніка 2024 г.

Абноўлена 09.10.2024 19:38
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця