Каля 40 чалавек, якія ўпершыню ідуць пешай пілігрымкай Гродна-Тракелі, у другі дзень пілігрымкі прынялі адмысловы «хрост пілігрыма».
Праз гэты традыцыйны «абрад» яны давалі абяцанне захоўваць правілы пілігрымкі; быць радаснымі з бліжнім і дарыць радасць сустрэчным людзям, а таксама абяцалі ўдзельнічаць у наступных пілігрымках да Маці Божай Тракельскай.
XVIII пешая пілігрымка Гродна-Тракелі вырушыла з Гродна 4 ліпеня. У ёй прымаюць удзел больш за 150 чалавек, у тым ліку пяць святароў, чатыры манахіні і адзін семінарыст. За пяць дзён пілігрымы пераадолеюць каля 150 км.