Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам павядамляе, што 29 верасня адышла ў вечнасць Яніна Міх, мама ксяндза каноніка Цэзарыя Міха, пробашча парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Юзафа, рамесніка, у Скідзелі (дэканат Гродна-Усход) і афіцыяла дыяцэзіяльнага суда ў Гродне.
Пахаванне адбудзецца ў аўторак 1 кастрычніка ў парафіі Найсвяцейшага Збаўцы ў Рыках (Польшча, Сядлецкая дыяцэзія) у 14.00 па польскім часе.
Вечны адпачынак дай ёй, Пане…