28 чэрвеня ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Жалудку маліліся ў 30-ты дзень пасля адыходу да вечнасці арцыбіскупа Кіеўска-Жытомерскага Пятра Мальчука.
Былы ардынарый Кіева-Жытомірскай дыяцэзіі адышоў у вечнасць у Гродне, дзе прымаў удзел у Нацыянальным эўхарыстычным кангрэсе 24-26 мая. Верагодна, прычынай смерці сталі праблемы з сэрцам.
Цела іерарха знайшлі 27 мая ў яго асабістым пакоі. Арцыбіскупу Пятру Мальчуку было 50 гадоў.