Ужо стала добрай традыцыяй ў іўеўскай парафіі свв. апосталаў Пятра і Паўла вандраваць па святых месцах. 24 чэрвеня ва ўрачыстасць Нараджэння Святога Яна Хрысціцеля з Іўя вырушыла чарговая вандроўка па святых месцах Польшчы.
Маршрут пілігрымкі быў такі: Сакулка (касцёл святога Антонія Падуанскага) — Святая Вада пад Беластокам (цудадзейная крыніца, санктуарый Маці Божай Балеснай, Гара крыжоў з Юбілейным крыжам Пілігрымаў) — Беласток (санктуарый Божай Міласэрнасці) — Кракаў (Каралеўскі замак на Вавэлі, санктуарый Божай Міласэрнасці ў Лагеўніках) – Чэнстахова (духоўная сталіца Польшы, сэрца якой – цудатворны абраз Маці Божай Чэнстахоўскай).
У пілігрымцы, духоўным кіраўніком якой быў кс. Ян Гавецкі, ўдзельнічалі 54чалавекі.
Падчас пілігрымкі вернікі маглі наведваць святыні, некаторыя з якіх маюць так званыя брамы прабачэння — «Брамы Міласэрнасці».
Падарожжа ў Польшчу было не толькі магчымасцю пазнаёміцца з прыгожымі мясцінамі суседняй краіны, але і аднавіць сваё духоўнае жыццё.
Таццяна Віршчыч