Пошук

23.06.2016 17:06  

23 чэрвеня ў касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне адбылося ўрачыстае заканчэнне VIII Парафіяды дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. Сёлета ў сустрэчы прынялi ўдзел 493 чалавекі з 36 парафій дыяцэзіі, а таксама 20 валанцёраў і 10 членаў арганізацыйнага камітэту.

Малітоўна-спартыўная сустрэча праходзіла пад дэвізам «Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны».


Парафіяда завяршылася святой Імшой, якую ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. У гаміліі кс. Юрый Марціновіч адзначыў: «З гэтай Парафіяды трэба ўзяць для сябе ўсё тое, што патрэбна, каб быць адважным сведкам Езуса Хрыста».

Святар заклікаў, каб пасля вяртання з гэтага мерапрыемства кожны ўдзельнік імкнуўся будаваць сваё жыццё на скале, рэалізоўваць вучэнне Хрыста і жыць ім кожны дзень.

На Iмшы прысутнiчалi таксама спонсары, дзякуючы якім стала магчыма правядзенне Парафіяды.


На Парафіяду дзеці і моладзь Гродзенскай дыяцэзіі ехалі з жаданнем перамогі, з імкненнем паказаць свае таленты і магчымасці. Пераможцаў было сапраўды шмат. Біскуп Аляксандр Кашкевіч, падводзячы вынікі мерапрыемства, адзначыў, што найважнейшым ва ўсім гэтым з’яўляецца ўдзел. «І нават калі хтосьці не заняў ніякага месца, не атрымаў ніякай узнагароды, самае важнае — гэта быць разам», — дадаў іерарх.

Гродзенскі ардынарый падзякаваў усім арганізатарам мерапрыемства. Асаблівыя падзякі і апладысменты прагучалі ў адрас дырэктара Парафіяды кс. Артура Малафея, які ўкладвае сваё сэрца ў арганізацыю гэтага свята і клапоціцца аб тым, каб яно было праведзена на высокім узроўні.

гэты дзень адбылося ўзнагароджванне пераможцаў. Шмат маладых вернікаў атрымалі медалі за ўдзел у спаборніцтвах, у якіх праявілі свае здольнасці і таленты. Кожны ўдзельнік атрымаў памятны дыплом.

Былі вызначаны лепшыя гульцы і парафіі, якія паказалі найлепшую падрыхтоўку і найлепшыя вынікі ва ўсіх конкурсах.

Першае месца заняла парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Росі, другое — парафія Святой Сям’і ў Лідзе, трэцяе — парафія Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці ў Гродне (Аўгустовак).

У кожным элеменце трыяды «святыня — тэатр — стадыён» таксама былі вызначаны пераможцы:

«Святыня» — парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Росі;
«Тэатр» — парафія Святой Сям’і ў Лідзе i парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Росі;
«Стадыён» — парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне (Гродна-Паўднёвы).


Пасля ўзнагароджвання ўсiх чакаў салодкi пачастунак.

Ганна Глябовіч, (AG)
Фота Баляслава Гавэцкага

Фотарэпартаж >>>

Абноўлена 05.06.2017 13:31
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця