Пошук

07.08.2024 16:09   Catholic.by
Пасол Зіта Бенчык. Фота: bocskairadio.org

6 жніўня Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB адзначыў 50-гадовы юбілей з дня нараджэння.

Віншаванні з гэтай нагоды іерарху, які нясе пастырскае служэнне ў Магілёўскім рэгіёне, даслала Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Венгрыі ў Рэспубліцы Беларусь доктар Зіта Ілона Бенчык.

Звяртаючыся да іерарха, дыпламат, між іншым, піша:

«Дазвольце сардэчна павіншаваць Вас з юбілеем і малітоўна пажадаць доўгіх гадоў жыцця і Божай дапамогі ў Вашым пастырскім служэнні, моцнага здароўя і душэўных сілаў у выкананні Вашай місіі».

У віншавальным лісце цытуецца таксама ўрывак са Святога Пісання з благаслаўленнем першасвятара Аарона: «Няхай благаслаўляе цябе Пан і аберагае цябе! Няхай Пан распраменіць сваё аблічча над табою і адорыць цябе ласкай. Няхай Пан скіруе на цябе свой погляд і адорыць цябе мірам» (Ліч 6, 24–26).

Біскуп Аляксандр Яшэўскі шчыра дзякуе за віншаванні і прыгожыя малітоўныя пажаданні, абяцаючы ў адказ сваю малітву аб Божым благаслаўленні для Пасла Ілоны Бенчык, супрацоўнікаў пасольства і ўсяго народа ўмілаванай Венгрыі.

Абноўлена 07.08.2024 16:10
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа