Пошук

13.06.2016 15:01  

12 чэрвеня ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне кс. Павел Скуба цэлебраваў прыміцыйную святую Імшу.

У гродзенскай катэдры новапрэзбітэр у свой час праходзіў дыяканскую душпастырскую практыку, маючы магчымасць пазнаёміцца з душпастырствам і рэлігійным жыццём парафіі.


Ксяндза Паўла Скубу прывітаў пробашч катэдральнай парафіі кс. канонік Ян Кучынскі, які пажадаў новапрэзбітэру ніколі не пераставаць узрастаць у стараннях, а заўсёды з вялікім запалам дбаць пра збаўленне людскіх душ.

Пажаданні з нагоды прэзбітэрскага пасвячэння выразілі кс. Паўлу таксама дзеці, моладзь і вернікі катэдральнай парафіі.

Cам кс. Павел Скуба прасіў вернікаў аб малітве ў яго інтэнцыі, каб як найлепш спаўняць свае душпастырскія абавязкі і быць добрым святаром для людзей, да якіх Касцёл яго пасылае.

(JM), (IL)


Абноўлена 05.06.2017 13:31
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа