Курыя Гродзенскай дыяцэзіі паведамляе, што ва ўзросце 90 гадоў адышоў у вечнасць Казімеж Слота, тата ксяндза Вальдэмара Слоты CSsR, пробашча парафіі Перамянення Пана ў Вялікай Бераставіцы (Гродзенская дыяцэзія, Бераставіцкі дэканат).
Пахавальная святая Імша адбудзецца 24 ліпеня ў парафіяльным касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Ольшыне каля Тухува (Польшча).
Пачатак Імшы ў 11.00 па польскім часе.
Вечны адпачынак дай яму, Пане…