Пошук

11.06.2016 16:05  

11 чэрвеня ўрачыстай святой Імшой у рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне завяршыўся навучальны год у навучэнцаў катэхетычных курсаў пры аддзеле навучання і выхавання Гродзенскай курыі. Дзевяць выпускнікоў атрымалі дыпломы і біскупскае благаслаўленне.

Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Разам з іерархам яе канцэлебравалі а. д-р Андрэй Шчупал, кс. Юзаф Трубовіч і кс. Антоній Грэмза. У гаміліі біскуп звярнуў увагу навучэнцаў на тое, што кожнага з іх паклікаў Езус. «Вы выйшлі насустрач Хрысту, каб паглыбляць свае веды, спазнаваць Бога рознабакова. Гэта павінна насыціць вашыя сэрцы, а вы павінны перадаваць тое, аб чым пачулі, іншым», — сказаў іерарх.

Біскуп падкрэсліў вострую неабходнасць у сведчанні сваёй веры: «У пару вольнасці, свабоды людзі часта адчуваюць холад у сэрцы да Бога. Варта з адвагай, перакананнем і радасцю абвяшчаць Евангелле, несці людзям Добрую Навіну». Іерарх заахвоціў навучэнцаў катэхетычных курсаў падзякаваць блізкім за разуменне і салідарнасць. «Гэта ваша агульнае дасягненне», — адзначыў біскуп.

Пасля пастырскага благаслаўлення, удзеленага біскупам Юзафам Станеўскім, выпускнікі падзякавалі ўсім, хто вёў іх па шляху да спазнання Праўды.

Напрыканцы а. д-р Андрэй Шчупал пажадаў навучэнцам добрых канікул, каб з новымі сіламі распачаць наступны навучальны год.



Паводле grodnensis.by

Фота grodnensis.by

Абноўлена 05.06.2017 13:31
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця