Чарговы раз у парафіі Свв. Апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі адбываюцца
«Канікулы з Богам». На гэтым тыдні дзеці з парафіі адпачываюць пры
касцёле, паглыбляючы свае рэлігійныя веды, чытаючы Біблію і гледзячы
фільмы пра Бога.
Таксама дзеці малююць на паперы, робяць выявы на асфальце, лепяць з мадэліны, ладзяць спаборніцтвы па тэнісу і конкурсы прычосак.
Бацькі дзяцей дзякуюць пробашчу парафіі кс. Яну Гавецкаму і ўсім духоўным, кансэкраваным і свецкім асобам у парафіі, якія паспрыялі арганізацыі «Канікул з Богам».