Пошук

08.06.2016 22:27  

8 чэрвеня ў Гродне прайшла ўрачыстая цырымонія адкрыцця 17-га Рэспубліканскага агляду-конкурсу прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў дарожна-патрульнай службы Дзяржаўтаінспекцыі МУС Рэспублікі Беларусь. Упершыню благаславіць і акрапіць святой вадой удзельнікаў мерапрыемства былі запрошаны прадстаўнікі Каталіцкага Касцёла і Праваслаўнай Царквы.

Як адзначыў кс. Валерый Спірыдон, вікарый гродзенскай катэдральнай парафіі Св. Францішка Ксаверыя, «сваёй прысутнасцю на дадзеным мерапрыемстве духоўныя асобы нагадваюць пра тое, што існуе не толькі права людское, выкананне якога кантралююць адпаведныя службы, але і вышэйшае за ўсё права Божае».

Ксёндз Валерый Спірыдон звярнуў увагу і на тое, што «супрацоўнікі службы ДАІ не раз аказваюцца ў сітуацыях, калі павінны спаганяць штрафы, што часта выклікае незадаволенасць, а нават праклёны з боку правапарушальнікаў у іх адрас», «таму Божае благаслаўленне на добрую справу ім вельмі неабходна».

У конкурсе прафмайстэрства прымуць удзел каманды, якія прадстаўляюць усе вобласці і горад Мінск, спецпадраздзяленне ДПС «Страла», а таксама госці з Расіі. Галоўнай мэтай правядзення агляду-конкурсу з'яўляецца ўкараненне ў дзейнасць службы ДАІ навыкаў, якія будуць прадэманстраваны падчас спаборніцтваў, дзеля гарантавання высокага ўзроўню бяспекі на дарогах.

Паводле grodnensis.by

Фота grodnensis.by

Абноўлена 05.06.2017 13:31
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.