Пошук

06.06.2016 12:24  

5 чэрвеня ў дзіцячым праекце «Анёлы дабра» дабрачыннага каталіцкага таварыства «Сaritas» Гродзенскай дыяцэзіі адбылося свята для маленькіх пацыентаў артапеда-траўматалагічнага аддзялення дзіцячай абласной бальніцы г. Гродна, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Валанцёры дабрачыннага таварыства падрыхтавалі вясёлыя гульні, праводзілі конкурсы, спявалі дзіцячыя песні. Дзеці былі вельмі рады салодкім падарункам.

На заканчэнне праграмы кожны з дзяцей прымацаваў смайлік са сваім імем на вясёлку, паколькі яна з’яўляецца з’яднаннем усіх фарбаў жыцця, а дзеці хочуць быць такімі ж прыгожымі, яркімі, а таксама, канешне, здаровымі і шчаслівымі.



Алег Гарбачоў, (AG)

Фотарэпартаж >>>

Абноўлена 05.06.2017 13:31
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.