Пошук

04.06.2016 18:42  

На працягу года дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі рыхтавала да прыняцця Першай Камуніі св. Аліцыя Шадурская з супольнасці школьных сясцёр Нотр-Дам у шпітальнай капліцы Маці Божай з Люрда.

На заканчэнне курсу падрыхтоўкі дзеці ў гэтай жа капліцы прынялі Першую Камунію, якую ўдзяліў капелан кс. Юрый Бяганскі.

У знак падзякі за прыняцце Першай Камуніі дзеці разам з бацькамі здзейснілі пілігрымку да Маці Божай Тракельскай. Сустрэча пачалася святой Імшой, потым дзеці і бацькі маліліся перад цудатворным абразом Маці Божай, просячы ласкаў для сваіх сем’яў.

Пасля пілігрымы правялі час на свежым паветры, гуляючы ў розныя гульні. Сустрэча завяршылася супольным абедам.



Фотарэпартаж >>>

Абноўлена 05.06.2017 13:31
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.