У Дзень абароны дзяцей незвычайную акцыю правялі пробашч іўеўскай парафіі Святых Апосталаў Пятра і Паўла кс. Ян Гавецкі і супрацоўнікі ДАІ Іўеўскага РАУС Андрэй Ашурак і Аляксандр Шыдлоўскі.
Каля 50-ці дзяцей рознага ўзросту адгукнуліся на прапанову святара прыняць ўдзел у велапрабегу да касцёла ў в. Дуды. Там адбылася святая Імша ў інтэнцыі добрага лета і шчаслівых канікул. Дзеці таксама падзякавалі Маці Божай за паспяховае завяршэнне навучальнага года, з удзячнасцю прыгадваючы сваіх настаўнікаў і бацькоў, і абяцалі ніколі не засмучаць іх сваімі паводзінамі і быць паслухмянымі.
Пасля вяртання ў Іўе на плошчы ў цэнтры горада супрацоўнікі ДАІ правялі з дзецьмі своеасаблівы ўрок па правілах дарожнага руху, пасля чаго кожны ўдзельнік «велапрабегу» атрымаў ад пробашча падарункі.
У сваю чаргу кс. Ян Гавецкі выказвае словы падзякі кіраўніцтву РАУС, якое з ахвотай адгукнулася на ініцыятыву сумеснай акцыі для дзяцей.