1 чэрвеня ў Міжнародны дзень дзіцяці валанцёры «Карытас-Гродна» сабраліся разам, каб павіншаваць маленькіх выхаванцаў дашкольнай групы «Карытас» — дзяцей з асаблівасцямі развіцця ў ГУА «Цэнтр развіцця дзіцяці №30 г. Гродна».
Паводле слоў арганізатараў, атмасфера была незабыўнай: і дзеці, і валанцёры былі ў задавальненні. Вакол усё іскрылася ад усмешак і дзіцячага смеху!
Для дзяцей было падрыхтавана мноства сюрпрызаў: салодкія падарункі і цікавая праграма.
Арганізатары спадзяюцца, што падобныя мерапрыемствы будуць праводзіцца часцей, бо асноўная мэта інтэграцыйнага праекта — спрыяць сацыялізацыі дзяцей з асаблівасцямі развіцця і дапамагаць ім у атрыманні як мага больш станоўчых эмоцый ад навакольнага свету.