Пошук

29.05.2017 09:52  

Папа Францішак узнагародзіў 75-гадовага кс. Юзафа Занеўскага SDB, які паходзіць з Беларусі і ўжо доўгія гады нясе служэнне ў Расіі, крыжам Pro Ecclesia et Pontifice («За заслугі перад Касцёлам і Папам»).

Крыж быў уручаны 28 мая падчас святой Імшы ў маскоўскай катэдры, падчас якой святар развітваўся з парафіяй пасля 26-гадовага служэння.

Крыж Pro Ecclesia et Pontifice — шостая па старшынстве ўзнагарода Святога Пасаду. Ёю ўзнагароджваюцца духавенства і вернікі, якія не менш за 25 гадоў свайго жыцця прысвяцілі служэнню Каталіцкага Касцёла і Пантыфіку. Узнагарода была ўведзена папам Львом ХІІІ у 1888 годзе і мае форму крыжа.

Ксёндз Юзаф Занеўскі, салезіянін, нарадзіўся ў Беларусі. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у таямніцы ў Польшчы ў 1978 годзе. Служыў у Гродзенскай дыяцэзіі, а ў 1991 годзе арцыбіскуп у Маскве Тадэвуш Кандрусевіч прызначыў яго пробашчам маскоўскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Святар дабіўся вяртання католікам святыні на Малой Грузінскай вуліцы, кіраваў яе аднаўленнем і атрымаў сімвалічны ключ ад катэдры з рук Дзяржаўнага сакратара Святога Айца кардынала Анжэла Садана 12 снежня 1999 года.

Новым пробашчам маскоўскай катэдры стаў кс. Уладзімір Кабак, таксама салезіянін, ураджэнец Беларусі.

Паводле ria.ru (VGr)
Фота Вольгі Хруль

Абноўлена 17.08.2017 15:52
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа