Пошук

26.05.2017 16:07  

Праз паўгода пасля афіцыйнага адкрыцця Грэка-каталіцкая царква беларускай супольнасці ў Лондане працягвае атрымліваць узнагароды на брытанскіх і замежных конкурсах.

21 мая яна трапіла ў лік 50 найлепшых будынкаў Лондана за 2016 год — атрымала прэмію Каралеўскага інстытуту брытанскіх архітэктараў (RIBA London Award). Як маленькая царква на ўскрайку Лондана прымусіла брытанцаў абмяркоўваць Беларусь, расказвае архітэктар царквы Со Цзыўай (Tszwai So).

«Самы прыгожы будынак, які ён бачыў у Лондане за апошні год»

Со Цзыўая нарадзіўся ў Кітаі, вырас у Ганконгу, атрымаў адукацыю ў Брытаніі. У 2007 годзе ён даведаўся пра Беларускую каталіцкую місію ў Лондане. І так захапіўся Беларуссю, што перайшоў ва ўніяцтва. А потым а. Сяргей Стасевіч прапанаваў архітэктару зрабіць праект капліцы для беларускай місіі. У 2016 годзе драўляную царкву, якая шмат у чым нагадвае традыцыйныя барочныя цэрквы Беларусі, пабудавалі.

Яшчэ да таго, як будаўніцтва было скончана, беларуская царква трапіла ў топавыя брытанскія СМІ. «Першы драўляны храм Лондана з 1666 года», — пад такім загалоўкам выйшаў матэрыял пра беларускую царкву ў газеце The Times.

Царква была афіцыйна адкрытая напярэдадні свята Божага Нараджэння ў снежні 2016 года. Яна стала знакавым будынкам не толькі ў сваім раёне, але і ва ўсім Лондане.

«Кожны раз, калі я прыходжу ў царкву, заўжды бачу цікаўных суседзяў каля яе, ці проста выпадковых людзей, якія ўглядаюцца ў яе, спрабуюць увайсці ў будынак», — кажа Со Цзыўай.

Новая беларуская царква ўразіла не толькі шараговых брытанцаў. Spheron Architects, архітэктурнае бюро, якім кіруе Со Цзыўай, атрымала ўжо некалькі ўзнагарод на прафесійных конкурсах. Со стаў пераможцам у конкурсе UK Young Architect Award, які арганізаваў Амэрыканскі інстытут архітэктараў.

Сёлета беларускую царкву другі раз уключылі ў Лонданскі фестываль архітэктуры. А 21 мая стала вядома пра перамогу на конкурсе Каралеўскага інстытута брытанскіх архітэктараў (RIBA London Award). Царква трапіла ў лік 50 найлепшых будынкаў Лондана за 2016 год.

Працяг чытайце на svaboda.org››


Абноўлена 17.08.2017 15:59
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця