Пошук

18.05.2017 10:31  

14–19 жніўня ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе пройдзе летняя школа касцёльнага спеву. Калектыў выкладчыкаў узначальвае дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Уладзімір Неўдах, арганіст мінскага катэдральнага касцёла.

У праграме:

  • пастаноўка голасу для харыстаў і кантараў
  • супольны харавы спеў
  • тэорыя і практыка касцёльнага спеву
  • гісторыя касцёльнай музыкі (факультатыў)

Да ўдзелу запрашаюцца парафіяльныя хоры, вакальныя групы, кожны, каму падабаецца касцёльны спеў і музыка.

Музычная адукацыя не абавязковая, узрост не абмежаваны.

Кошт за 6 дзён — 30 рублёў.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў 14 жніўня ад 15.00 (будынак насупраць касцёла). Пачатак заняткаў у 17.00.

Удзельнікі атрымаюць неабходны нотны матэрыял. Арганізатары забяспечваюць начлег і харчаванне.

З сабой неабходна мець:

  • ноты касцёльных спеваў, якія вам найбольш падабаюцца, каб падзяліцца з іншымі
  • спальнік (пры магчымасці)
  • музычныя інструменты (абавязкова для музыкантаў)

Кульмінацыя Тыдня касцёльных заняткаў — спеў падчас святой Імшы 19 жніўня на галоўнай урачыстаці Маці Божай Валадаркі Азёраў (палявы алтар).

Анкеты дасылаць да 9 жніўня (спампаваць анкету можна ТУТ).
e-mail: agniinna@mail.ru
або па адрасе: Парафія Нараджэння Маці Божай
вул. Савецкая, 1
г. Браслаў 211970
Віцебская вобл.

Кантакты:
+375 2153 65-2-36 тэл./факс
+375 (29) 710-50-37 кс. пробашч Станіслаў Мжыглуд SDS
+375 (29) 715 73 42 арганістка Іна Сапун

Паводле waladarka.by
(VGr)

Абноўлена 18.08.2017 14:33
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця