Пошук

08.05.2017 00:00  

Урачыстая літургія прайшла 6 мая ў 11.00 у касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы Апосталаў у Алтажаве (Польшча). Імшу ўзначаліў Мітрапаліт Варшаўскі кардынал Казімір Ныч.

Прэзбітэрскае пасвячэнне ў гэты дзень атрымалі восем братоў паллатынаў, сярод якіх і ўраджэнец Воранава дк. Сяргей Більдзіс SAC.

Імшы прыняло ўдзел каля ста святароў і кансэкраваных асобаў.

Да прэзбітэрскага пасвячэння дыяканы рыхтаваліся на рэкалекцыях у духоўнай семінарыі Таварыства Каталіцкага Апостальства у Алтажаве.

Фармацыя паллатынаў

Першым этапам фармацыі айцоў паллатынаў з’яўляецца месяцовы пастулат. Наступны крок — двухгадовы навіцыят, пасля першага году якога браты апранаюць габіты. На заканчэнне навіцыяту браты складаюць першыя часовыя абяцанні: чысціні, убоства, паслухмянасці, трываласці, супольнасці дабротаў і духа службы.

Фармацыя ў паллатынскай семінарыі працягваецца шэсць гадоў. Пасля трох гадоў браты прымаюць паслугу лектарату — становяцца лектарамі Божага слова, а пасля чацвёртага года — паслугу акалітату, дапамагаючы святарам пры алтары. Перад пачаткам апошняга году семінарыйнай фармацыі выпускнікі складаюць вечныя абяцанні, а затым прымаюць дыяканскае пасвячэнне.

Заканчэннем фармацыі з’яўляецца прэзбітэрскае пасвячэнне, пасля якога новыя святары пачынаюць несці душпастырскую паслугу ў пляцоўках Таварыства Каталіцкага Апостальства ў Польшчы і іншых краінах.

Павел Дрэмо SAC,
фота  wsdsac.pl

Фотарэпартаж >>>

Абноўлена 21.08.2017 15:01
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця