Пошук

04.05.2017 00:00  

Традыцыйны дзень супольнасці «Хатні Касцёл» адбыўся 1 мая ў будслаўскім санктуарыі. Сем’і з Магілёва, Мінска і Маладзечна прыехалі ў Будслаў, каб перад абразом Маці Божай дзякаваць Богу за атрыманыя ласкі і прадставіць свае просьбы.

Святую Імшу, удзел у якой прынялі таксама ўдзельнікі супольнасці «Каштоўная пярліна», цэлебравалі кс. Павел Шылак, дыяцэзіяльны мадэратар супольнасці «Хатні Касцёл» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, кс. Ірынэуш Копач, мадэратар супольнасці «Каштоўная пярліна», а. Віталій Чабатар CMF, мадэратар Хатняга Касцёла ў Магілёве, і кс. Аляксандр Фаміных.

У гаміліі, якую прамовіў кс. Павел Шылак, прагучаў заклік да нястомнага шукання Бога. У гэтых пошуках, як падкрэсліў святар, важна адкінуць непраўдзівы вобраз Бога, які чалавек часам стварае паводле сваіх шаблонаў і жаданняў, тым самым не дазваляючы Богу быць для нас Богам. «Марыя дазволіла Сыну стаць для яе Богам, і мы, па яе прыкладу, павінны дазволіць Богу быць Богам у нашым жыцці», — дадаў святар.

Сустрэча завяршылася супольнай малітвай да Божай Міласэрнасці. Сем’і супольнасці падзякавалі а. Віктару Бурлаку, кусташу будслаўскага санктуарыя, і яго супрацоўнікам за гасціннасць.

Падчас сустрэчы ў Будславе быў абвешчаны тэрмін рэкалекцый Аазы I ступені: 14–29 ліпеня. Да ўдзелу запрашаюцца сем’і. Запіс да 5 мая.

Запіс па тэлефоне:
+375 (29) 542-51-95

Алена і Аляксандр Латушкіны
(VGr)

Фотарэпартаж >>>

Абноўлена 21.08.2017 15:31
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.