Прэзентацыя выдання адбылася падчас велікоднай прэс-канферэнцыяй Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча ў Мінску 11 красавіка.
Рытуал «Святая Камунія і культ эўхарыстычнай таямніцы па-за Імшой», які змяшчае літургічныя прадпісанні і тэксты для цэлебрацыі эўхарыстычнай таямніцы па-за Імшой, быў перакладзены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ, ухвалены Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, а затым зацверджаны Кангрэгацыяй Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў.
Выданне стала магчымым дзякуючы падтрымцы Ордэну Меншых Братоў Капуцынаў.
Непасрэдная падрыхтоўка кнігі да друку была здзейснена ў супрацоўніцтве прадстаўнікоў Ордэну з Секцыяй па перакладзе. У Дадатку кнігі пададзены тэксты для Эўхарыстычнай працэсіі ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста.