Адпаведны ўказ падпісаў 7 сакавіка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Як паведамляе БЕЛТА, за значны асабісты ўклад у развіццё культурнай спадчыны паміж Беларуссю і Ватыканам ордэнам Францыска Скарыны ўзнагароджаны Апостальскі Нунцый ва Украіне арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці (Апостальскі Нунцый у Беларусі ў 2011-2015 гг.) і дырэктар установы «Музеі Ватыкана» Антоніа Паалуччы.