Пошук

20.02.2017 10:51   Ілья Лапато / Catholic.by

Новым маршрутам пілігрымкавага бюро «Каталіцкі пілігрым» пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі стала Грузія. Пілігрымка ў Грузію, да месца ранняга хрысціянства, пройдзе з 13 па 20 мая 2017 года.

Малітоўнае падарожжа будзе ахопліваць наведванне Тбілісі, Мцхета, Баржомі, крэпасць Анануры, Ахалціхе, Вардзіа, Кахецыя, Кварэлі.

Удзельнікі пілігрымкі даведаюцца, які з грузінскіх гарадоў называюць «другім Ерузалемам», пазнаёмяцца з шэрагам аб’ектаў, якія прэтэндуюць на ўключэнне ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, а таксама стануць гасцямі віннага завода, наведаюць шэраг сакральных храмаў і манастыроў.

Грузія стала восьмай краінай, у якую ладзіць малітоўныя падарожжа«Каталіцкі пілігрым» пасля Арменіі, Ізраіля, Італіі, Літвы, Партугаліі, Польшчы і Францыі.

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці па тэлефонах:

  • +375 (29) 554-54-50 Кацярына
  • +375 (25) 940-31-56
  • +375 (29)  34-415-48 Галіна

e-mail: pilgrims@tut.by
Ілья Лапато

Абноўлена 05.06.2017 13:29
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця