Аб’яўлены напачатку лютага конкурс слоганаў для «Радыё Марыя» ў Беларусі даў свой плён — рэдакцыя атрымала больш за 90 варыянтаў.
«Дзякуем, сябры, што вырашылі падзяліцца з “Радыё Марыя” сваім натхненнем! Зараз перад намі стаіць не самая простая задача — выбраць лепшыя, — адзначае рэдакцыя на сваім сайце. — Звяртаемся да вас з просьбай аб дапамозе і запрашаем прыняць удзел у галасаванні».
Прагаласаваць за лепшы на Вашу думку варыянт можна тут››
Пераможца творчага конкурса атрымае магчымасць агучыць свой слоган, а таксама атрымае спецыяльныя прызы. Галасаванне працягнецца да 25 лютага.