Збор сродкаў на рэстаўрацыю касцёла бэрнардзінцаў у Будславе будзе працягнуты. Пра гэта ў прэс-цэнтры БЕЛТА заявіў старшыня савета Беларускага фонда культуры Тадэвуш Стружэцкі.
Рэспубліканская акцыя па зборы пазабюджэтных сродкаў на рэстаўрацыю важнейшай гісторыка-архітэктурнай каштоўнасці Нацыянальнага санктуарыя ў Будславе (Мядзельскі раён) была аб’яўлена ў 2015 годзе.
Патрабуецца тэрміновае абследаванне і рэстаўрацыя старажытнага драўлянага алтара эпохі ранняга барокка з фігурамі святых, створанага ў сярэдзіне XVII ст. — унікальнага не толькі для Беларусі, але і Літвы, Польшчы, а таксама самой іконы Маці Божай Будслаўскай.
Тэрміновай рэстаўрацыі патрабуе і ўнікальны арган касцёла. На сёння на рэстаўрацыю святыні грамадскімі сіламі сабрана Br 6 тыс. Неабходная сума сродкаў пакуль не названа. Мяркуецца, што рэстаўрацыя можа пачацца ўжо ў 2017 годзе.
Тадэвуш Стружэцкі адзначыў, што грамадскасць Беларусі займае актыўную пазіцыю ў пытаннях захавання гісторыка-культурнай спадчыны.