Штогод з 18 па 25 студзеня па ўсім свеце праходзіць Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў. У адзін з дзён гэтага тыдня вызнаўцы хрысціянскіх канфесій збіраюцца разам на супольнае набажэнства.
Тыдні малітваў за адзінства хрысціянаў, якія рыхтуе Папская рада спрыяння хрысціянскаму адзінству, праходзяць з 1968 года. Штогод на гэтыя дні рыхтуюцца спецыяльныя матэрыялы з біблейскімі разважаннямі і малітвамі на асобныя дні тыдня. Матэрыялы рыхтуюць хрысціяне розных краін.
Матэрыялы на сёлетні Тыдзень падрыхтавалі хрысціяне з Германіі. За аснову ўзяты ўрывак з Паслання апостала Паўла да Карынцянаў (2 Кар 5, 14–20), у якім падкрэсліваецца, што паяднанне з’яўляецца дарам ад Бога, прызначаным для ўсяго стварэння. Праз Божае дзеянне асоба, якая была паяднана ў Хрысце, паклікана да абвяшчэння гэтага паяднання словам і чынам: «Любоў Хрыста ахапіла нас».
Матэрыялы да набажэнства на Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў 2017 года >>>
(VGr)