19 студзеня падчас пастырскай сустрэчы ў Мінску Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч аб’явіў, што ў гэтым годзе плануецца арганізаваць два сімпозіумы.
Першы форум будзе прысвечаны 100-годдзю фацімскіх аб’яўленняў і пройдзе 11–13 мая ў Жодзіне.
На восень запланаваны другі форум — біблійны сімпозіум, прымеркаваны да юбілею 500-годдзя выдання Бібліі Скарыны.
(VGr)