Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь пры Святым Пасадзе знаходзіўся на гэтым тыдні з візітам у Ватыкане.
![](/3/../2/images/stories/news/2017/01/2/2017-01-16-pasol.jpg)
Сяргей Алейнік прыняў удзел у аўдыенцыі, якую Папа даў у Ватыкане для дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага пры Апостальскай Сталіцы. Падчас яе адбылася кароткая размова беларускага пасла з Пантыфікам, паведамляецца на сайце МЗС Беларусі.
У рамках паездкі, якая працягвалася з 9 па 12 студзеня, спадар Алейнік сустрэўся з Дзяржсакратаром кардыналам П'етро Паралінам і сакратаром па справах Святога Пасаду з дзяржавамі арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам.
Былі абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, уключаючы ход рэалізацыі дамоўленасцяў, дасягнутых падчас афіцыйнага візіта Прэзідэнта Беларусі ў Ватыкан у маі 2016 г.
Пасол Беларусі пры Святым Пасадзе таксама правёў сустрэчы з дырэктарам Ватыканскіх музеяў Барбарай Ята і прэфектам Ватыканскай апостальскай бібліятэкі Чэзарэ Пасіні, у рамках якіх былі разгледжаны крокі па далейшым развіцці ўзаемадзеяння ў галіне культуры.